Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да канца тыдня могуць забараніць хадзіць ва ўсе лясы


Пажар у Хойніцкім раёне 15 чэрвеня

Пажар у Хойніцкім раёне 15 чэрвеня

Як паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі, чакаецца, што да выхадных забарона будзе дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі краіны.

Поўная забарона на наведваньне лясоў выклікана сухім і гарачым надвор’ем, і як вынік — высокім узроўнем пажарнай небясьпекі.

Ад пачатку сэзону зафіксавана 367 лясных пажараў. Найбольш пацярпелі лясы ў Гомельскай вобласьці. Плошча лясных пажараў у Менскай вобласьці сёлета павялічылася на 22%.

Ад 16 чэрвеня цалкам закрытыя лясы Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.

Забаронена таксама наведваць лес у 12 раёнах Берасьцейскай вобласьці, 15 раёнах Віцебскай, 6 раёнах Гарадзенскай, 15 раёнах Менскай вобласьці, паведамляе прэс-служба міністэрства лясной гаспадаркі.

XS
SM
MD
LG