Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паўдзельнічаў у адкрыцьці першых Эўрапейскіх гульняў


Сьцяг Эўрапейскіх гульняў
Сьцяг Эўрапейскіх гульняў

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прымае ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцьця першых Эўрапейскіх гульняў у Баку. Ён знаходзіцца ў Баку разам са сваім малодшым сынам Мікалаем.

12 чэрвеня Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Азэрбайджана Ільхамам Аліевым і пабываў на афіцыйным прыёме ад імя азэрбайджанскага лідэра з нагоды першых Эўрапейскіх гульняў. Ён таксама правёў шэраг кароткіх гутарак з кіраўнікамі замежных дэлегацый, перадае БЕЛТА.

У цырымоніі адкрыцьця гульняў, якая праходзіць на нацыянальным алімпійскім стадыёне, прысутнічаюць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў каля 30 краін.

Эўрапейскія гульні пройдуць у Баку з 12 да 28 чэрвеня. У складзе зборнай Беларусі ў спаборніцтвах бяруць удзел 151 атлет і 53 трэнэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG