Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе прагрымелі два выбухі ля «патрыятычных шчытоў»


Выбух у Адэсе 12 чэрвеня 2015 году
Выбух у Адэсе 12 чэрвеня 2015 году

МУС Украіны завяло крымінальную справу па сьлядах двух выбухаў у Адэсе, якія значна пашкодзілі рэклямныя шчыты з патрыятычнымі заклікамі.

«Пасярод ночы ў цэнтры і ў спальным раёне Адэсы прагрымелі два выбухі, у выніку якіх пашкоджаныя два білборды з патрыятычнай рэклямай і газэтны шапік. Пацярпелых няма», — паведамляе ўпраўленьне МУС па Адэскай вобласьці. Распачатая крымінальная справа.

За апошнія месяцы ў Адэсе адбылося некалькі дзясяткаў выбухаў. Большасьць зь іх былі прызнаныя тэрактамі.

У сакавіку здэтанавала прылада ў штаб-кватэры арганізацыі «Правы сэктар».

У траўні адбыўся падрыў чыгуначнага моста. Пры гэтым усе гэтыя выбухі не прывялі да ахвяраў і раненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG