Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве напалі на пікет салідарнасьці з Украінай


Актывісты пракрамлёўскіх рухаў пабілі апазыцыянераў і аблілі іх зялёнкай.

У Маскве ў нядзелю быў зьдзейсьнены напад на ўдзельнікаў пікету руху «Салідарнасць» супраць палітыкі расейскіх уладаў у дачыненьні да Ўкраіны.

Як паведаміла выданню «ОВД-Инфо» выканаўчы дырэктар «Салідарнасьці» Надзея Міцюшкіна, невядомай зялёнай вадкасьцю былі аблітыя 15 удзельнікаў пікету ў скверы каля станцыі мэтро «Сухараўская».

Паводле яе інфармацыі, напад зьдзейсьнілі актывісты пракрамлёўскіх рухаў НОД («Нацыянальна-вызваленчы рух») і SERB. Яны таксама ўчынілі бойку з апазыцыянерамі. Радыё «Эхо Москвы» Міцюшкіна заявіла, што ўсе тыя, хто нападаў, былі затрыманыя паліцыяй.

Паводле актывісткі, пікетоўцы маюць намер зьвярнуцца ў паліцыю з заявай аб тым, што адбылося.

Сайт Kasparov.ru днём раней паведаміў аб зьбіцьці краснаярскага лідэра «Салідарнасьці» Яўгена Бабурына. Адзначаецца, што гэта адбылося напярэдадні пікету супраць вайны ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG