Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 траўня: Працэсія Божага Цела ў Менску; дзень нараджэньня «Бруднага Гары»


Дзікае возера. Любанскі р-н, Менская вобласьць. Аўтарка Натальля Сарагавец
Дзікае возера. Любанскі р-н, Менская вобласьць. Аўтарка Натальля Сарагавец

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць падарункі.


Афіша:

У арт-базе «Вялес» (10 км ад Горадні) адбудзецца Арт-пікнік для дзяцей. У праграме, сярод іншага, разнастайныя гульні, маляваньне, танцы, кніжны клюб. Пачатак а 11.00.

Каталіцкая працэсія Божага Цела пройдзе ў цэнтры Мінска. Працэсія пачнецца а 9.00 са сьвяточнага набажэнства каля касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) на вуліцы Залатая Горка.

31 траўня ў клюбе «Re:Public» у 18.00 пачнецца after-party «Tattoo Fest 2015» — падвядзеньне вынікаў фэсту і вялікі рок-канцэрт з удзелам гуртоў «Neuro Dubel», «Дай Дарогу!», «Znich», «Эксперимент 12».

31 траўня – Сусьветны дзень без тытуню.

У гісторыі:

1640 – нарадзіўся Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673.

1792 – самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня.

1809 – нарадзіўся Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.

1930 – нарадзіўся Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і рэжысэр.

1948 – нарадзілася Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца. Аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» ііншых.

У памяці:

1800 – памёр Міхал Казімер Агінскі, выбітны дзяяч беларускае гісторыі. Быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталавічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.

Цытаты:

«Калі чалавек не мяняецца, нешта зь ім сапраўды кепска».

«Я думаю, старэць у прыгожы спосаб – вельмі важны талент. Але для мяне гэта ўжо запозна».

«Вам трэба шмат красьці. Ват трэба мець крымінальны мэнталітэт, каб стаць рэжысэрам».

Клінт Іствуд

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG