Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск хоча скасаваньня эўрапейскіх санкцыяў


Беларускія ўлады разьлічваюць на тое, што Эўрапейскі Зьвяз перагледзіць сваю палітыку ў дачыненьні да краіны,— заявіла намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў інтэрвію газэце The Slovenia Times.

Тэкст інтэрвію апублікаваны на сайце МЗС:

«Мы спадзяёмся, што ЭЗ перагледзіць сваю палітыку ў дачыненьні да Беларусі і акажа нам садзейнічаньне ва ўмацаваньні эканамічнага вымярэньня нашай незалежнасьці шляхам доступу да рэсурсаў эўрапейскіх фінансавых інстытутаў — такіх, як Эўрапейскі інвэстыцыйны банк і ЭБРР, падтрымае наша ўступленьне ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю», — сказала Купчына.

«Гэта ў інтарэсах і Беларусі, і ЭЗ, а таксама, у значнай ступені, у інтарэсах рэгіянальнай стабільнасьці», — дадала яна.

Купчына заявіла, што Беларусь «знаходзіцца пад палітычным і эканамічным ціскам з боку Захаду ўжо амаль 20 гадоў».

XS
SM
MD
LG