Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічныя паказчыкі Беларусі ўвайшлі ў піке


Паводле дадзеных Белстата, амаль усе асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-красавіку 2015 году дэманструюць падзеньне.

ВУП у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2014 году ўпаў на 2,6%, прадукцыйнасьць працы — на 1,1%. Вытворчасьць прамысловай прадукцыі зьнізілася на 7,5%, інвэстыцыі ў асноўны капітал — на 5,9%, грузаабарот — на 5,2%, тавараабарот грамадзкага харчаваньня — на 10,4%.

Спажывецкія цэны вырасьлі на 16,4%. Пры гэтым на прамысловую прадукцыю цэны вырасьлі на 17,5%, на сельскагаспадарчую прадукцыю — на 11,7%, а ў сфэры будаўніцтва — на 14,7%.

Сумарная завінавачанасьць прадпрыемстваў за год вырасла на 31,9%. Аб’ём зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 1-м квартале ўпаў на 30,7%.

Намінальная заработная плата беларусаў вырасла на 13,1%, аднак рэальная зьнізілася на 4,2%.

Між тым згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2015 год, зацьверджаным кіраўніком дзяржавы, ВУП краіны павінен вырасьці на 2–2,7%, прадукцыйнасьць працы — на 1,5–2%, а рэальная заработная плата — на 1,1–1,5%.

XS
SM
MD
LG