Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі гэта каштуе? У Беларусі замежнікі шукаюць кошт жыльля, у Латвіі і Ўкраіне — прастытутак, у Расеі — самалёты «МІГ»


Мапа самых папулярных запытаў пра кошты складзена на падставе дадзеных сайту Fixr.com. Зь яе вынікае, што большасьць запытаў пра кошты ў Беларусі тычыцца нерухомасьці.

Кошты на жыльлё найбольш цікавяць, калі гаворка ідзе пра Беларусь і Румынію. Для шмат якіх краін найчасьцей цікавяцца коштам піва (Чэхія, Славаччына, Данія, Ісьляндыя і Бэльгія). У Швэцыі, Нарвэгіі і Нідэрляндах шукаюць кошт адукацыі, а ў Грэцыі, на Кіпры і Мальце — кошт вясельля.

А вось што цікавіць карыстальнікаў у нашых суседзяў. Самым папулярным запытам пра кошт у Польшчы сталі падарожжы, у Літве — пінта (маецца на ўвазе піва — РС), у Латвіі і Ўкраіне — кошт прастытуткі. Самы дзіўны запыт — у Расеі шукаюць, колькі будзе каштаваць палёт на самалёце «МІГ».

Як піша Businessinsider.com, вынікі пошукаў, паводле якіх была складзена мапа, далёкія ад навуковых (асновай для мапаў былі формы аўтазапаўненьня «How much does * cost in [x country]»). Але ў кожным разе яны даюць пэўнае ўяўленьне пра тое, як розныя краіны ўспрымаюцца замежнікамі.

XS
SM
MD
LG