Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна будзе патрабаваць ад Расеі 350 мільярдаў даляраў з-за падзеяў у Данбасе


Данбас. Мясцовыя жыхары ля зламанага матацыклу, на вуліцы ў вёсцы Нікішына. 27 лютага 2015 году

Данбас. Мясцовыя жыхары ля зламанага матацыклу, на вуліцы ў вёсцы Нікішына. 27 лютага 2015 году

Украіна ацаніла шкоду ад расейскай агрэсіі ў Данбасе ў суму 350 мільярдаў даляраў і мае намер патрабаваць такога пакрыцьця ад Расеі.

Гэта вынікае з заявы намесьніка міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны Аляксандра Баравіка.

«На нейкім этапе Расея будзе плаціць. Нам трэба палічыць, нам трэба быць гатовымі лябіяваць усюды, дзе мы можам», — заявіў Баравік у інтэрвію ўкраіскаму 5 каналу.

Паводле намесьніка міністра, падчас разьліку гэтых патрабаваньняў прымаліся пад увагу наступствы папярэдніх міжнародных канфліктаў, у прыватнасьці, ірацкай агрэсіі супраць Кувэйта ў 1991 годзе.

«350 мільярдаў атрымалася, калі Ірак напаў на Кувэйт. Потым вырашылі, што яны вінныя 320 мільярдаў. Калі параўноўваць, як доўга гэтая агрэсія была і колькі доўжыцца агрэсія Расеі супраць нас — гэта амаль параўнальна», — адзначыў Баравік.

ЗША, Эўразвяз і Ўкраіна абвінавачваюць Расею ў прамой падтрымцы сэпаратыстаў у Данбасе зброяй і асабістым складам. Масква адмаўляе прысутнасьць сваіх вайскоўцаў, прызнаючы ў той жа час, што на ўсходзе Ўкраіны ваююць яе «добраахвотнікі».

XS
SM
MD
LG