Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон заяўляе пра падрыхтоўку Расеі да новага наступу ў Данбасе


Міністар абароны ЗША Эштан Картэр пацьвердзіў паведамленьне галоўнакамандуючага сіламі НАТО ў Эўропе генэрала Філіпа Брыдлава аб высокай верагоднасьці падрыхтоўкі расейскімі войскамі да новага наступу ў Данбасе.

Пра гэта Картэр казаў на слуханьнях у Сэнацкім камітэце па пытаньнях асыгнаваньняў.

«Генэрал Брыдлаў мае рацыю. Ёсьць усе прыкметы таго, што сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны, якіх несумненна падтрымлівае Расея, рыхтуюцца да новага раўнду ваенных дзеяньняў, якія супярэчаць Менскай дамове. І мы падтрымліваем Украіну абарончым узбраеньнем», — сказаў міністар Картэр ў сераду, 6 траўня, падчас слуханьняў у Сэнаце, паведамляе «Голас Амэрыкі».

1 траўня галоўнакамандуючы сіламі НАТО ў Эўропе, генэрал Філіп Брыдлаў заявіў, што Расея выкарыстоўвае зацішша на Данбасе для перагрупоўкі сваіх войскаў для магчымага далейшага наступу.

XS
SM
MD
LG