Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве застрэлілі журналіста Алеся Бузіну ВІДЭА


Як паведамляе МУС Украіны, сёньня ў 13.20 у Кіеве двое невядомых у масках застрэлілі журналіста Алеся Бузіну.

Дэпутат Вярхоўнай Рады, дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка паведаміў у Фэйсбуку, што Бузіна быў забіты стрэламі з аўтамабіля Ford Focus з латвійскімі або беларускімі нумарамі.

Учора ў Кіеве быў забіты былы дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Партыі рэгіёнаў Алег Калашнікаў.

«Падобна да таго, што адстрэл сьведак па справе Антымайдану працягваецца. Усім, хто меў дачыненьне да арганізацыі і фінансаваньня Антымайдану або іншых супрацьпраўных дзеяньняў супраць Майдану і адчувае пагрозу жыцьцю, просьба зьвяртацца ў праваахоўныя органы, каб ня рушыць сьледам па шляху Калашнікава і Бузіны», — напісаў у Фэйсбуку Герашчанка.

Алесь Бузіна апошнім часам быў шэф-рэдактарам газэты «Сегодня», але ў сакавіку звольніўся.

Алесь Бузіна вядомы сваімі правакацыйнымі ўкраінафобскімі заявамі ў СМІ. Ён аўтар скандальных кніг «Уваскрашэньне Маларосіі», «Ваўкалак Тарас Шаўчэнка», «Вярніце жанчынам гарэмы».

Прытрымліваўся поглядаў аб трыадзінстве рускага народа, выступаў за дзяржаўнае дзьвюхмоўе. Крытыкаваў Майдан і сёньняшнюю ўкраінскую ўладу.

XS
SM
MD
LG