Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты парталу Stopfake.org выкрываюць фальшыўкі расейскай прапаганды ВІДЭА


Сайт «Стоп-фэйк» выяўляе фальшыўкі расейскай прапаганды
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:59 0:00
Наўпроставы лінк

У Вашынгтоне пабывалі арганізатары інтэрнэт-сайту Stopfake.org, які вось ужо год дзейнічае ва Ўкраіне. Паведамляе Настоящее время.

Украінскія журналісты Тацяна Матычак і Вольга Юркова робяць важную для Ўкраіны справу: кіруюць інтэрнэт-сайтам Stopfake.org, які змагаецца з фальсыфікацыямі навінаў аб іх роднай Украіне ў прапагандысцкіх мэтах.

Як растлумачылі ўкраінскія госьці, галоўнай мэтай стварэньня сайту было ня прымусіць максымальную колькасьць людзей зьмяніць свой пункт гледжаньня, а дабіцца таго, каб яны пачалі думаць крытычна і сьлепа ня верылі ўсяму, што паведамляюць СМІ.

Stopfake быў запушчаны 2 сакавіка 2014. За гэты час ён пасьпеў выкрыць больш за 400 «фэйкаў»: так працаўнікі сайту называюць факты фальсыфікацыі і паклёпу, зьмешчаныя ў інтэрнэт-прасторы. Тых, хто прыйшоў ва Ўнівэрсытэт Джорджа Вашынгтона павіншаваць Тацяну і Вольгу з гадавінай — на першы раз аказалася ня так і шмат. Аднак прысутнасьць на сустрэчы рэпарцёраў розных СМІ і нават прадстаўнікоў Дзярждэпартамэнту відавочна кажа аб тым, што значнасьць працы сайту Stopfake ўжо ацэненая на Захадзе.

Стваральнікі сайту распавялі, што асноўная доля ўсёй гэтай дэзынфармацыі прыпадае на расейскія, у першую чаргу пракрамлёўскія СМІ, якія займаюцца асьвятленьнем сытуацыі ва Ўкраіне і ваеннага канфлікту на ўсходзе краіны.

Менавіта Stopfake, пасля пільнай праверкі, паведаміў, што свастыкі, быццам бы намаляваныя на ўкраінскіх танках, — гэта фальсыфікацыя. Акрамя таго, супрацоўнікі сайту давялі, што КПП на ўкраінска-расейскай мяжы з чаргой з аўтамабіляў з уцекачамі, на паверку аказаліся кантрольным пунктам на мяжы з Польшчай, куды ўкраінцы езьдзяць па пакупкі. Тапорнасьць гэтых фэйкаў не бянтэжыць іх аўтараў і замоўнікаў: на фатаздымку, выстаўленым у якасьці доказу артабстрэлаў Данбасу, на самай справе — крушэньне цягніка ў канадыйскім горадзе Лак-Мегантык.

Сьпіс фальсыфікацый можна працягваць і працягваць. Над абвяржэньнямі, якія разьмяшчаюцца на сайце, працуюць усяго 16 чалавек, прычым — у вольны ад асноўнай працы час, і цалкам бясплатна. З гэтымі праблемамі арганізатары спадзяюцца справіцца ў найбліжэйшай будучыні.

Супрацоўнікі сайту Stopfake запэўніваюць, што працуюць выключна з фактамі і карыстаюцца толькі праверанымі дадзенымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG