Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень Волі – на магілу да героя «Нябеснай сотні»


Гомельскія грамадзкія актывісты ў Дзень Волі наведалі невялічкае паселішча Сьцяг Працы, што непадалёк ад абласнога цэнтру.

На тутэйшых могілках знайшоў свой апошні прыстанак герой «Нябеснай сотні» Міхаіл Жызьнеўскі – ён быў забіты стрэлам у сэрца ў студзені 2014 году падчас «Рэвалюцыі годнасьці» ў Кіеве. Да магілы ўсклалі жалобны вянок. Памяць Жызьнеўскага актывісты ўшанавалі хвілінай маўчаньня, бо лічаць, што ён змагаўся і за свабодную Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG