Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманыя «нявольнікі валютнай іпатэкі», у Піцеры — антыфашысты


Блізу двух дзясяткаў чалавек затрыманыя ў Маскве. Па словах відавочцаў, усе яны — прадстаўнікі Усерасейскага руху валютных іпатэчных пазычальнікаў, якія выйшлі на Красную плошчу ў майках з надпісамі «Нявольнік валютнай іпатэкі».

Праваабаронцы ўдакладняюць, што паліцыя не палічыла патрэбным патлумачыць удзельнікам акцыі пра прычыны затрыманьня. Усяго, паводле апошніх зьвестак, у аўтазаках апынулася 19 чалавек.

Пратэстоўцы патрабуюць справядлівых умоваў рэфінансаваньня валютных крэдытаў, а таксама таго, каб дзяржава і фінансавыя істытуцыі падзялі з пазычальнікамі валютныя рызыкі.

Тым часам паліцыя Санкт-Пецярбургу затрымала блізу дзясятка ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць правядзеньня «Русского международного консервативного форума», на які зьбіраюцца прадстаўнікі шэрагу нацыяналістычных партый з розных краінаў.

Па усім горадзе, як паведамляюць мясцовыя СМІ, ладзяцца нешматлікія ці адзіночныя пікеты супраць меркаванага форуму: людзі б’юць у барабаны і скандуюць антыфашысцкія лёзунгі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG