Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы пратакол супраць незалежнага журналіста


Алесь Ляўчук (фота Міланы Харытонавай)

Алесь Ляўчук (фота Міланы Харытонавай)

На берасьцейскага журналіста Алеся Леўчука склалі чарговы пратакол за прафэсійную дзейнасьць. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook.

Паводле Леўчука, яго выклікалі позвай на 13 гадзін 18 красавіка ў Маскоўскі раённны аддзел унутраных спраў Берасьця.

Летась суд Ленінскага раёну Берасьця пакараў Леўчука за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі штрафам 40 базавых велічыняў — 6 мільёнаў рублёў. Ляўчук прадставіў суду дакумэнты, што зьяўляецца карэспандэнтам агенцтва БелаПАН, але суд гэта да ўвагі не прыняў, яго зьвінавацілі ў працы на тэлеканал Белсат.

Сёлета 12 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Гомеля паводле аналягічнага абвінавачаньня аштрафаваў журналістку Ларысу Шчыракову на 3 млн 600 тысяч рублёў. Падставай для завядзеньня справы стаў тэлесюжэт на тэлеканале «Белсат» з апытаньнем гомельскіх прадпрымальнікаў.

Пра недапушчальнасьць працы без акрэдытацыі праваахоўныя органы рэгулярна нагадваюць журналістам, якія супрацоўнічаюць зь «Белсатам». Базаваны ў Польшчы тэлеканал тройчы падаваў дакумэнты на акрэдытацыю, але кожны раз атрымліваў адмову.

XS
SM
MD
LG