Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пройдзе жалобнае шэсьце памяці Барыса Нямцова


Выступы пратэсту і акцыі памяці Барыса Нямцова чакаюцца сёньня і ў іншых расейскіх гарадах. У Пецярбургу ўлады таксама далі дазвол на правядзеньне жалобнага маршу ў цэнтры горада.

Акцыя была ўзгодненая з маскоўскімі ўладамі. Дазволеная колькасьць удзельнікаў — да 50 тысяч. Яны пройдуць ад Кітайгорадзкага праезду па Маскварэцкай набярэжнай і Вялікага Маскварэцкага маста, дзе 27 лютага была застрэлены апазыцыйны палітык.

Назіральнікамі на жалобным шэсьці будуць чальцы Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расіі — Кірыл Кабанаў, Барыс Краўчанка, Сяргей Крывенка, Мікалай Сванідзэ, Ільля Шаблінскі і Ігар Юргенс.

Акцыя праводзіцца замест антыкрызіснага маршу «Вясна», які першапачаткова плянаваўся на першага сакавіка ў маскоўскім раёне Мар’іна.

Выступы пратэсту і акцыі памяці Барыса Нямцова чакаюцца сёньня і ў іншых расейскіх гарадах. У Пецярбургу ўлады таксама далі дазвол на правядзеньне жалобнага маршу ў цэнтры горада.

Праваабарончае таварыства «Мэмарыял» назвала забойства Нямцова палітычным.

...Мы можам вызначана сьцьвярджаць: менавіта расейская ўлада стварыла ўсе перадумовы для забойства Барыса Нямцова

«...Мы можам вызначана сьцьвярджаць: менавіта расейская ўлада стварыла ўсе перадумовы для забойства Барыса Нямцова», — гаворыцца ў заяве «Мэмарыялу».

Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што ў апошні час улада і «служачыя ёй сродкі масавай інфармацыі стварылі атмасфэру нянавісьці да любога іншадумства», «апазыцыйных і проста незалежных грамадзкіх і палітычных актывістаў называюць варожымі агентамі». «Мемарыял» нагадвае, што на першага сакавіка на канале НТВ быў заплянаваны паказ чарговай сэрыі дакумэнтальнага фільму «Анатомія пратэсту», дзе Барысу Нямцову адведзена роля аднаго з галоўных «ворагаў».
Грамадзянская паніхіда па Барысу Нямцову адбудзецца 3 сакавіка ў Сахараўскім цэнтры ў Маскве. У той жа дзень на Траякураўскіх могілках пройдзе пахаваньне палітыка.

Сустаршыню партыі РПР-ПАРНАС, дэпутату Яраслаўскай абласной думы, былому віцэ-прэм’еру Расеі Барысу Нямцову было 55 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG