Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне Барыса Нямцова адбудзецца ў аўторак, 3 сакавіка


Грамадзянская паніхіда па Барысу Нямцову адбудзецца у аўторак, 3 сакавіка, у Сахараўскім цэнтры ў Маскве. Жалобная цырымонія пачнецца ў 10 гадзін раніцы.

У той жа дзень на Траякураўскіх могілках пройдзе пахаваньне палітыка. Да месца забойства Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосьце каля Крамля людзі нясуць кветкі.

У суботу днём на месца забойства прыйшла і кіраўнік Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева. Яна выказала надзею, што забойца Барыса Нямцова будзе знойдзены. Пры гэтым праваабаронца адзначыла, што на яе памяці «няма ніводнага палітычнага забойства», замоўнік якога быў бы вызначаны.

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага. У палітыка некалькі разоў стрэлілі з машыны. Сьледзтва разглядае некалькі вэрсіяў злачынства, адна зь якіх — «правакацыя для дэстабілізацыі палітычнай сытуацыі ў краіне».

У нядзелю, 1 сакавіка, у Маскве адбудзецца шэсьце памяці Барыса Нямцова. Прыхільнікі апазыцыі ўзгаднілі акцыю замест пратэстнага маршу «Вясна».

XS
SM
MD
LG