Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве забілі Барыса Нямцова


Інфармацыю пра сьмерць Барыса Нямцова пацьвердзіў палітык Ільля Яшын.

Прадстаўніца Сьледчага камітэту Расеі паведаміла журналістам, што ў Нямцова было прынамсі 6 стрэлаў з машыны, і што сьледзтва разглядае ўсе магчымыя вэрсіі забойства.

У момант забойства Барыс Нямцоў быў зь дзяўчынай, якая прыехала з Украіны — ураджэнкай Кіева 1991 года нараджэньня. Сьледчыя дапытваюць яе як сьведку.

Барыс Нямцоў быў адным зь лідэраў расейскай апазыцыі, былым віцэ-прэм'ерам Расеі, а таксама актыўным крытыкам рэжыму Пуціна. Яго забойства асудзілі шэраг сусьветных лідэраў, аналітыкі зьвязваюць яго сьмерць з актыўнай палітычнай дзейнасьцю. У нядзелю, 1 сакавіка, плянавалася вялікая акцыя пратэсту.

Жывая відэатрансьляцыя:

Пуцін назваў забойства Нямцова «правакацыйным» і «заказным». Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

Пятро Парашэнка напісаў: «Шок. Барыса забілі. Цяжка ў гэта паверыць. Не сумняваюся, забойцы будуць пакараныя. Рана ці позна. Сьветлая памяць».

​Заява Freedom House:

«Сьмерць Нямцова — жудасны шок. Асаблівыя падазрэньні выклікае тое, што ён забіты за два дні да буйной апазыцыйнай акцыі ў Маскве. Мы смуткуем у сувязі з стратай гэтага экстраардынарнага абаронцы дэмакратыі і свабоды ў Расеі і заклікаем расейскі ўрад да адкрытага і поўнага расьсьледаваньня злачынства. Міжнародная супольнасьць будзе за гэтым пільна сачыць».

Колішні намесьнік кіраўніка расейскага ўраду Альфрэд Кох пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку забойства ў Маскве Барыса Нямцова:

«Вось зараз пачнуць вой: ды Пуціну гэтая сьмерць менш за ўсё патрэбная! Яна яму хутчэй у мінус чым у плюс... Ведаем! Мы гэтую мульку яшчэ на Паліткоўскай прайшлі! Яму шмат што ў мінус. Крадзяжы зь бюджэту. Рабаваньне народу. Вайна на Украіне. Аднак жа ён гэта робіць! Ён мае свае плюсы. Не чалавечыя. Таму вось гэтую хрэнь пра плюсы і мінусы - ня трэба, га?»

Чытайце таксама:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG