Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікалая Дзядка пакаралі дадатковым годам турмы


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Мікалаю Дзядку падоўжылі тэрмін зьняволеньня на адзін год. Таксама ён мусіць адбыць тры дні свайго цяперашняга тэрміну ў 4,5 году.​

Сёньня ў магілёўскай турме № 4 судзілі палітвязьня Мікалая Дзядка.

Мікалаю Дзядку выставілі абвінавачваньне па 16 эпізодах парушэньня турэмнага рэжыму. Большасьць зь іх — знаходжаньне ў спартовых штанах або бяз майкі.

Пракурор прасіў для палітвязьня максымальна магчымага падаўжэньня тэрміну — 1 год.

Праз тыдзень Мікалай меўся выйсьці на свабоду пасьля чатырох з паловай гадоў няволі.

Суд пачаўся 25 лютага.

Як прайшоў першы дзень суду, чытайце тут.

Як Мікалай Дзядок ажаніўся ў турме і чым займаўся да арышту, чытайце тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG