Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Ад вайскоўцаў залежыць спакой падчас выбараў


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што найперш ад вайскоўцаў залежыць спакой падчас сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.

«Нас чакае найважнейшая палітычная кампанія. Яна павінна прайсьці арганізавана і спакойна. Нельга дапусьціць любой некантраляванай сытуацыі ў краіне і дэстабілізацыі абстаноўкі. І гэта залежыць, перш за ўсё, ад нас, ваенных», — заявіў Лукашэнка 23 лютага на цырымоніі ўручэньня пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу.

Ён лічыць еднасьць беларускага народа і давер грамадзян да органаў улады галоўнымі складнікамі стабільнасьці дзяржавы:

Беларускі народ давярае сваёй арміі, упэўнены ў надзейнасьці сыстэмы нацыянальнай бясьпекі.

«Беларускі народ давярае сваёй арміі, упэўнены ў надзейнасьці сыстэмы нацыянальнай бясьпекі. І гэты высокі давер мы з вамі, несумненна, апраўдаем».

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі традыцыйна адзначаецца 23 лютага і гэта цягам многіх дзесяцігодзьдзяў гуртуе ня толькі вайскоўцаў краіны, але і ўсё грамадзтва.

«Мы ня сталі граміць помнікі, мяняць назвы вуліц (пачыналі, але своечасова спахапіліся і перасталі), мяняць свае адвечныя сымбалі, пры якіх была пабудавана наша Беларусь і створаны асновы незалежнасьці і сувэрэнітэту, ня сталі пераназываць нашы сьвяты. Скрозь невялікую тоўшчу найноўшай гісторыі мы ўбачылі, што паступілі правільна. І сёньня ніводзін з нашых рухаў нельга паддаць крытыцы», — цытуе БелТА кіраўніка краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG