Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты прапануюць Украіне абмен палоннымі «ўсіх на ўсіх»


Сэпаратысты на Данбасе заявілі, што гатовыя абмяняць — паводле формулы «ўсіх на ўсіх» — узятых у палон у «дэбальцаўскім катле» ўкраінскіх вайскоўцаў на сваіх палонных байцоў.

Як паведамляе Інтэрфакс, пра гэта заявіў прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Дзяніс Пушылін, адзначыўшы, што ДНР гатовая зрабіць гэта «ў адпаведнасьці з комплексам захадаў, падпісаным у Менску». Пры гэтым Пушылін падкрэсьліў, што ДНР «гатовая да наўпроставых перамоваў па гэтым пытаньні з прадстаўніком Кіева Віктарам Медведчуком, які зарэкамендаваў сябе як кампэтэнтны і сумленны перамоўнік».

Кансультацыі па абмене палоннымі па формуле «ўсіх на ўсіх» і абмен сьпісамі ідуць ад 13 лютага штодня, але аб канкрэтнай даце абмену бакі пакуль не дамовіліся.

19 лютага Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміла, што падчас баёў на «дэбальцаўскім пляцдарме» у палон патрапілі больш за 90 украінскіх вайскоўцаў і яшчэ 82 прапалі бязь вестак. «У інфармацыйнай вайне праціўнік значна завышае колькасьць украінскіх вайскоўцаў, якія загінулі і трапілі ў палон» — падкрэсьліваецца ў паведамленьні.​

XS
SM
MD
LG