Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пашырыў санкцыі, але адклаў іх ужываньне


Рада міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ прыняла ў панядзелак рашэньне аб пашырэньні санкцыйнага сьпісу ў сувязі з украінскай сытуацыяй. Пра гэта паведаміла ў сваім Twitter прадстаўнік прэсавай службы Рады Сюзан Кіфэр. У «чорны сьпіс» вырашана ўключыць дадатковых 19 фізычных і 9 юрыдычных асобаў. Аднак, паводле Кіфэр, «уступленьне рашэньня ў сілу адкладзенае да 16 лютага, каб даць прастору для бягучых дыпляматычных намаганьняў».

Як заявіў міністар замежных спраў Францыі Ляран Фабіус, «прынцып увядзеньня санкцый застанецца ў сіле, аднак ужываньне гэтых мераў будзе залежаць ад сытуацыі ў зоне канфлікту».

Прадстаўнік прэсавай службы Рады міністраў замежных справаў ЭЗ Сюзан Кіфэр адзначыла, што Рада выказала поўную падтрымку працэсу, накіраванага на падрыхтоўку менскай сустрэчы лідэраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG