Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на адмену канцэрту, Вайцюшкевіч сустрэўся з публікай ФОТАГАЛЕРЭЯ


Замест сарванага канцэрту ў клюбе «Піраты» 8 лютага ў галерэі Tut.by адбылася творчая сустрэча і аўтограф-сэсія Зьмітра Вайцюшкевіча ды гурту WZ-orkiestra.

Арганізатары прапанавалі ўсім ахвочым вярнуць грошы за квіткі, набытыя на канцэрт альбо ахвяраваць ужо сплочаную суму, якая пойдзе на карысьць музыкаў і кампэнсацыю стратаў, якія панесьлі арганізатары канцэрту WZ-orkiestra.

Падчас вечарыны музыкі зладзілі паўнавартасны выступ і адыгралі добра вядомыя песьні.​

Фотагалерэя Андрэя Шаўлюгі.

XS
SM
MD
LG