Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрусь Такінданг: Чорны сьпіс (ВІДЭА)


Андрусь Такінданг: Чорны сьпіс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00
Наўпроставы лінк

Андрусь Такінданг даведаўся, хто вінаваты ў адмене канцэрту Зьмітра Вайцюшкевіча і чаму музыка пажаранебясьпечны для беларускай аўдыторыі.

Заяўленага выступа артыста 6 лютага ў клюбе «Піраты» ня будзе. Суцяшальная сустрэча і аўтограф-сэсія з музыкам пройдзе ў галерэі Tut.by 8 лютага.

Як адзначае арганізатар партал tuzin.fm, правядзеньне канцэрту гурта WZ-orkiestra на чале са Зьмітром Вайцюшкевічам немагчымае ў сувязі з тым, што клюб «Піраты» адмовіўся выконваць узятыя на сябе абавязкі.

Сьцеражыся, артыст!

I am містэр Чорны Сьпіс!

Я страляю з-за кулісаў,

Я культурны экстрэміст.

Бэнг! Бэнг!

Адменены канцэрт!

Бэнг! Бэнг!

Прыбралі кліп з TV

Бэнг! Бэнг!

Добры дзень, выдавец!

Ад шчырага сэрца

Штафуем цябе.

Вось так! Ніхто ні пры чым!

Усё зрабілась само,

Электрасеткі абрыў,

Санстанцыя знайшла пацукоў!

Палітыкі ніякай няма.

Папросту абставінаў збег.

Вінаватае НЛА,

Вінаваты сьнежны чалавек!

''Ало, Адольф Пятровіч!

Вас ананім непакоіць.

Сытуацыя ў вашым клюбе, дарэч,

Пажаранебясьпечная!

Артыст, які выступіць жадае,

Задужа гарачы для вашае залі!

Нікому ня трэба лішніх праблемаў.

Спадзяюся ўсё зразумела...

Чорны сьпіс - кароль арэнды,

Чорны сьпіс - майстра адмены.

Едзьце ў Вільню на вольную сцэну.

А тут - пакуль што бяз зьменаў!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG