Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Збор перавозчыкаў быў прызначаны на раніцу 4 лютага ля Дому ўраду. Аднак напярэдадні ўвечары арганізатар акцыі грузаперавозчыкаў Сяргей Штода быў арыштаваны судом на 15 сутак.

Учора ўвечары дырэктар фірмы міжнародных грузаперавозак Сяргей Штода накіраваўся на сустрэчу зь віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім. Ён спадзяваўся дамовіцца пра скасаваньне штрафаў за нібыта парушэньні правілаў перавозак грузаў у рамках сыстэмы BelToll. Пасьля таго як Сяргей Штода накіраваўся ў Саўмін, сувязь зь ім абарвалася, пазьней яго засудзілі нібыта за лаянку. Сёньня ў прызначаны час ніхто не прыйшоў, апрача журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

Беларускія грузаперавозчыкі абвінавачваюць улады ў спробе зьнішчыць недзяржаўны сэктар міжнародных транспартных паслугаў і ў адмове правесьці абяцаную ім амністыю па штрафах за карыстаньне платнымі дарогамі BelToll. Для невялікіх арганізацыяў і прадпрымальнікаў фактычна запушчаная працэдура банкруцтва, на вуліцы рызыкуюць апынуцца тысячы людзей, заяўляў Сяргей Штода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG