Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла: «Шмат даведалася ад Грыцкевіча пра нашу спадчыну»


Івонка Сурвіла

Івонка Сурвіла

Старшыня Рады БНР выказала спачуваньні з нагоды сьмерці Анатоля Грыцкевіча.

Як асабістае вялікае гора ўспрыняла зьвестку пра сьмерць аднаго з найбольш паважаных мной патрыётаў Беларусі, Анатоля Грыцкевіча. У 2003 годзе спадар Анатоль быў адным зь ініцыятараў скліканьня зьезду за Незалежнасьць, на якім лепшыя сыны і дачкі Беларусі пацьвердзілі намер адстойваць дзяржаўнасьць і не дазволіць пераўтварыць краіну ў частку Расеі. Кнігу яго «Старонкі нашай мінуўшчыны» якраз перачытваю. Шмат ад доктара Грыцкевіча даведалася пра нашую спадчыну. Буду заўсёды яму ўдзячная за скарб, які ён пакінуў па сабе. Моцна спачуваю спадарыні Грыцкевіч, сям’і і ўсім суродзічам.

XS
SM
MD
LG