Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Губарава захапілі чачэнцы. Потым вызвалілі


Павел Губараў

Павел Губараў

Як мы паведамлялі, учора зьвілася інфармацыя аб выкраданьні аднаго зь лідэраў сэпаратыстаў, былога «народнага губэрнатара» Данбасу Паўла Губарава. Сёньня ў Фэйсбуку ён распавёў аб абставінах свайго выкраданьня і вызваленьня:

«Першае. Зрабілі гэта чачэнцы. У 16 гадзінаў, у маім офісе. Іх было чалавек 12-14.

2 .У машыне, калі везьлі, з размоваў пачуў, што прычынай палону стаў фэйк аб тым, што я нібыта абвінаваціў Кадырава ў тэракце ў Парыжы і нібыта ў мяне ёсьць доказы.

Нягледзячы на тое, што я ў той самы дзень даў абвяржэньне.

3. Прывезьлі на сваю базу ў Зугрэсе, дзе я падрабязна хлопцам патлумачыў, што такое фэйк і для чаго нашы ворагі гэта робяць — каб перасварыць нас паміж сабой.

4. Мы паціснулі адзін аднаму рукі і хлопцы адвезьлі мяне дадому.

Чакаю кантакту з Рамзанам Ахматовічам (Кадыравым — РС)».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG