Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Захоплены адзін зь лідэраў сэпаратыстаў Данбасу Губараў


Павел Губараў на прэс-канфэрэнцыі ў Данецку 9 ліпеня 2014 году

Павел Губараў на прэс-канфэрэнцыі ў Данецку 9 ліпеня 2014 году

У Данецку невядомыя выкралі лідэра партыі «Наваросія», былога «народнага губэрнатара» Данбасу Паўла Губарава, паведамляе расейскае агенцтва навінаў Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу палітыка.

«Павел Губараў выкрадзены. Што зь ім і дзе ён мы, сапраўды, у дадзены момант не ведаем. Гэта адбылося некалькі гадзінаў таму» — паведамілі ў панядзелак увечары «Інтэрфаксу» прадстаўнікі прэсавай службы Губарава.

Напярэдадні шэраг украінскіх СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб арышце Губарава.

Сёньня ў Фэйсбуку Губарава зьявіўся запіс, падпісаны кіраўніком «Фонду дапамогі Наваросіі» Глебам Карнілавым: «Толькі што паведамілі з Данецку. Павел Губараў захоплены невядомымі байцамі. Па словах відавочцаў, аўтаматчыкі ў масках заляцелі ў штаб, паклалі тварам уніз яго ахову. Губарава вывелі, загрузілі ў машыну і павезьлі ў невядомым кірунку. Адзін з удзельнікаў здарэньня запэўнівае, што гэта былі чачэнцы па характэрнай гаворцы».

У пачатку сакавіка 2014 году падчас мітынгу ў Данецку Павел Губараў быў абраны так званым «народным губэрнатарам» Данецкай вобласьці. Пры ўдзеле Губарава мітынгоўцы некалькі разоў захоплівалі будынак абласной адміністрацыі.

6 сакавіка 2014 году ён быў арыштаваны ўкраінскімі спэцслужбамі. У маі 2014 года Губарава ў ліку іншых арыштаваных абмянялі на трох афіцэраў украінскай «Альфы», а ў чэрвені 2014 году абвясьцілі ў вышук на тэрыторыі Ўкраіны. Неўзабаве пасьля вызваленьня з-пад арышту Губараў абвясьціў аб стварэньні партыі «Наваросія» і ўзначаліў яе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG