Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фясенка: Менскі перамоўны працэс зайшоў у тупік, але гэта не канчаткова


Уладзімер Фясенка
Уладзімер Фясенка

Новая ініцыятыва Крамля дзеля ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе сьведчыць пра тупіковасьць іншых шляхоў вырашэньня крызісу — дыпляматычнага і ваеннага, лічыць кіеўскі палітоляг Уладзімер Фясенка.

Экспэрт заявіў у інтэрвію Свабодзе пра сувязь паміж актывізацыяй баёў у Данбасе і тым, што сустрэчы менскай кантактнай групы ня могуць адбывацца. Але Ўладзімер Фясенка мяркуе, што гэта яшчэ ня кропка ў «менскім працэсе»:

«Тут трэба гаварыць пра паўзу. Нельга сказаць, што ў менскіх перамовах пастаўленая кропка. Хутчэй шматкроп’е. Так, абвастрэньне сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны зьвязанае з тым, што перамовы ў Менску зайшлі ў тупік. А зайшлі яны ў тупік з-за жорсткай пазыцыі Расеі, якая дамагаецца афіцыйнага ўключэньня ў перамовы прадстаўнікоў „ДНР“ і „ЛНР“. Украіна ж катэгарычна супраць гэтага.

Ёсьць і іншыя моманты, вакол якіх Украіна і Расея ня могуць пагадзіцца. Напрыклад, тое, што Расея і сэпаратысты імкнуцца перагледзець „менскія дамоўленасьці“, а Ўкраіна настойвае на безумоўным выкананьні зацьверджаных 5 верасьня пратаколаў. Таксама спрыяе абвастрэньню канфлікту адсутнасьць адзінай пазыцыі наконт лініі разьмежаваньня бакоў. Пра гэтую лінію нібыта дамовіліся ў верасьні, але цалкам яна так і не была ўзгодненая».

На думку МЗС Расеі, аэрапорт гораду Данецку, згодна зь менскімі дамоўленасьцямі, нібыта павінен быць перададзены пад кантроль сэпаратыстаў, а сілы «ДНР» яго захоплівалі, каб спыніць «злачынныя дзеяньні» ўкраінскіх сілавікоў.

Адзін з пунктаў непаразуменьня — Данецкі аэрапорт. Вядома, што першапачаткова Ўкраіна павінна была сысьці з Данецкага аэрапорту, але ўзамен атрымаць кантроль над Новаазоўскам і яго ўзьбярэжжам.

«Адзін з пунктаў непаразуменьня — Данецкі аэрапорт. Вядома, што першапачаткова Ўкраіна павінна была сысьці з Данецкага аэрапорту, але ўзамен атрымаць кантроль над Новаазоўскам і яго ўзьбярэжжам. Такога абмену не адбылося. Нааадварот — за час замірэньня сэпаратысты прасунуліся наперад і захапілі шэраг населеных пунктаў. У выніку Ўкраіна не сышла з Данецкага аэрапорту, які стаў сымбалем супраціву і гераізму ўкраінскіх вайскоўцаў. Менавіта гэта і справакавала жорсткія дзеяньні пасьля Новага году. Як толькі ў Маскве і Данецку зразумелі, што на стол перамоваў надзеі няма, пачаліся жорсткія спробы штурму Данецкага аэрапорту.

Задача Расеі і сэпаратыстаў зразумелая — адкінуць украінскія войскі ад Луганску і Данецку. Паспрабавалі зрабіць гэта за сталом перамоваў — не атрымалася. Цяпер спрабуюць гэта зрабіць шляхам ваенных дзеяньняў. Я думаю, што вынік нікога ня ўразіць. І як толькі Расея і сэпаратысты зразумеюць, што ваенным шляхам перамагчы не выходзіць, непазьбежна бакі сядуць за стол перамоваў. Учорашняя публічная ініцыятыва з боку Расеі кажа пра тое, што ўжо ёсьць разуменьне тупіку. І тут альбо трэба ўмешвацца маштабна, што пацягне за сабой чарговыя санкцыі, альбо вырашаць пытаньне дыпляматычным шляхам», — адзначыў Уладзімер Фясенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG