Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО заклікае Расею адмовіцца ад падтрымкі сэпаратыстаў


Енс Столтэнбэрг і Ангела Мэркель.

Енс Столтэнбэрг і Ангела Мэркель.

Генэральны сакратар НАТО заклікаў Расею адмовіцца ад падтрымкі сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і выкарыстаць «увесь свой уплыў», каб заахвоціць да выкананьня пагадненьня аб спыненьні агню, падпісанае 5 верасьня ў Менску.

Гэтую заяву Енс Столтэнбэрг зрабіў падчас выступу на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне разам з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Паводле яго, вайсковы альянс хоча «супрацы, але ня канфрантацыі» з Расеяй, але каб дачыненьні палепшыліся, Расея таксама «мусіць гэтага хацець».

Столтэнберг таксама сказаў, што ў ранейшая адмова Ўкраіны ад пазаблёкавага статусу азначае «пачатак працэсу, які можа скончыцца падачай заяўкі на сяброўства» ў НАТО. Ён сказаў, што калі Ўкраіна імкнецца ўступіць у НАТО, краіна мусіць спачатку выканаць асноўныя крытэрыі сяброўства — існаваньне дэмакратычнага, адкрытага грамадзтва і здольнасьць ўнесьці ўклад у калектыўную бясьпеку альянсу.

XS
SM
MD
LG