Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН асудзіла расстрэл аўтобуса ў Данбасе


«Сябры Рады бясьпекі ААН самым рашучым чынам асудзілі забойства адзінаццаці і раненьні семнаццаці цывільных асоб, у тым ліку жанчын і дзяцей, у выніку абстрэлу 13 студзеня 2015 года пасажырскага аўтобуса ў горадзе Валнаваха Данецкай вобласьці», — гаворыцца ў дакумэнце.

Сябры Рады бясьпекі выказалі глыбокія спачуваньні сем’ям загінуўшых і падкрэсьлілі неабходнасьць «правядзеньня аб’ектыўнага расьсьледаваньня і прыцягненьня да адказнасьці вінаватых у гэтым».

У заяве таксама падкрэсьліваецца неабходнасьць строгага выкананьня менскіх дамоўленасьцей ад 5 і 19 верасьня мінулага года.

У аўторак, 13 студзеня ў 14:25 быў абстраляны блёкпост ўкраінскіх сілавікоў пад Валнавахай. Адзін са снарадаў разарваўся каля пасажырскага аўтобуса, які перавозіў мясцовых жыхароў. На месцы загінулі дзесяць грамадзянскіх. Пазней паступілі паведамленьні, што ад атрыманых ран памерлі яшчэ два чалавекі.

Кіеў ўсклаў адказнасьць за гібель людзей на прарасейскіх сэпаратыстаў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, заявіў, што ад трагедыі, якая здарылася, «халадзее душа», і ўсклаў адказнасьць за гібель людзей на прарасейскіх сэпаратыстаў.

Са свайго боку сэпаратысты адмовіліся браць на сябе адказнасьць за тое, што адбылося.

Паведамленьні пра інцыдэнт паступілі ў той момант, калі сустрэча лідэраў ФРГ, Францыі, Украіны і Расіі па ўкраінскім крызісу была адкладзеная пасьля таго, як на сустрэчы ў Бэрліне міністрам замежных спраў чатырох краін не ўдалося дасягнуць прагрэсу па рэалізацыі верасьнёўскага пагадненьня.

XS
SM
MD
LG