Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрпол абвясьціў у міжнародны вышук Януковіча і Азарава


Інтэрпол абвясьціў у вышук экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, экс-прэм’ера Мікалая Азарава і іншых былых украінскіх чыноўнікаў.

«Сёньня, празь некалькі месяцаў з моманту звароту ў сакавіку 2014 году, паводле падрыхтаваных запытаў МУС, Генпракуратуры Ўкраіны і СБУ, спэцыяльная камісія Інтэрпола прыняла рашэньне», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік МУС Арсен Авакаў.

Сярод пералічаных Арсенам Авакавым асобаў, якія абвешчаныя ў міжнародны вышук Інтэрполу, — Януковіч Віктар Фёдаравіч, Януковіч Аляксандр Віктаравіч, Азараў Мікалай Янавіч, Багатырова Раіса Васільеўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG