Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не зьбіраецца выдаваць Украіне Януковічаў


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Расейскія праваахоўнікі не зьбіраюцца выдаваць Украіне бацьку і сына Януковічаў.

Расейскія праваахоўнікі не зьбіраюцца выдаваць Украіне бацьку і сына Януковічаў. Пра гэта 15 лістапада заявіла Інтэрфаксу крыніца ў праваахоўных органах Расеі.

«Шанцы на тое, што бацька і сын Януковічы, а таксама былыя высокапастаўленыя чыноўнікі Ўкраіны апынуцца ў руках новых уладаў, роўныя практычна нулю. Ніякіх легальных падстаў для іх выдачы няма», — заявіў суразмоўца Інтэрфакса. Пры гэтым ён спаслаўся на тое, што ў Інтэрполе адмовіліся ўключаць экс-прэзыдэнта Януковіча, ягонага сына і былых кіраўнікоў Украіны, якія ўцяклі ў Расею, у сьпіс асобаў, абвешчаных у міжнародны вышук.

У лютым 2014 году пракуратура Ўкраіны аб’явіла экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча ў міждзяржаўны вышук па падазрэньні ў масавых забойствах. Пазьней да гэтага дадаліся абвінавачаньні ў крадзяжы 100 мільярдаў даляраў, зь якіх 32 мільярды нібыта былі вывезеныя грузавымі аўтамабілямі ў Расею, і з гэтых грошай фінансуюцца сэпаратысты.

У красавіку 2014 году на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ў разьдзеле «Асобы, якія хаваюцца ад органаў улады» зьявіліся зьвесткі, што ў вышук аб’яўлены і сын экс-прэзыдэнта Аляксандар Януковіч. Яго падазраюць у злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкулу 366 Крымінальнага кодэксу (службовая падробка, падробка дакумэнтаў, а таксама складаньне і выдача ілжывых дакумэнтаў, якая пацягнула цяжкія наступствы). Паводле ўкраінскіх законаў, за такое злачынства прадугледжваецца пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

У лютым 2014 крыніца ва ўладных структурах Расеі паведаміла, што ўлады РФ задаволілі просьбу Януковіча пра гарантаванье ягонай асабістай бясьпекі.

Цягам паўгода ва Ўкраіне былі абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук таксама былы міністар унутраных спраў Віталь Захарчанка, былы генпракурор Віктар Пшонка і былы прам’ер-міністар Мікалай Азараў. Паводле расейскіх мэдыяў, цяпер яны пражываюць ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG