Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову замежных футбалістаў пакінулі чэмпіянат Беларусі


Ілюстрацыйнае фотак
Ілюстрацыйнае фотак

З 68 замежных футбалістаў, якія выступалі ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў 2014 годзе, сорак ужо пакінулі краіну.

Сем легіянэраў пакінулі ФК «Слуцк», шэсьць — магілёўскае «Дняпро». Толькі салігорскі «Шахтар» захаваў сем сваіх замежных гульцоў.

Склад чэмпіёну Беларусі барысаўскага БАТЭ пакінулі чатыры зь пяці леташніх легіянэраў. Расеец Анры Хагуш стаў гульцом тульскага «Арсэналу», украінец Андрэй Якаўлеў перабраўся ў саратаўскі «Сокал», латвійскі галкіпер Герман Маліньш вярнуўся на радзіму і падпісаў кантракт са «Сконта». У пошуку працы пакуль знаходзіцца сэрбскі абаронца Неманья Тубіч.

Менскае «Дынама» пакінулі чатыры з васьмі легіянэраў — гэта сэрб Слабадан Сімавіч, Франк Джа-Джэджэ з Кот-д’Івуара, уругваец Эрнан Фігерэда і нарвэжац Адама Дыямандэ.

Гарадзенскі «Нёман» і ФК «Гомель» пазбыліся чатырох легіянэраў. Чатыры зь пяці замежных гульцоў пакінулі ФК «Мінск», тры легіянэры пакінулі жодзінскае «Тарпэда», два — «Белшыну», па адным — «Нафтан» і берасьцейскае «Дынама».

Масавы ад’езд замежных гульцоў спартовыя аналітыкі зьвязваюць з рэзкім пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі ў Беларусі і новым лімітам на легіянэраў. Так, у новым сэзоне замест пяці раней дазволеных замежных гульцоў на полі змогуць знаходзіцца толькі чатыры. У той жа час замежнікі, якія згулялі ў палове матчаў за сваю нацыянальную зборную на працягу каляндарнага года, які папярэднічаў падпісаньню кантракту, легіянэрамі лічыцца ня будуць.

Цяпер у беларускім чэмпіянаце не зьявілася ніводнага новага футбаліста. У большасьці клюбаў пакуль нават не сфармаваны бюджэт на 2015 год, яны займаюць чакальную пазіцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG