Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжкасьці з доступам да незалежных сайтаў застаюцца


Па стане на 9 гадзін раніцы заблякаваныя незалежныя сайты belaruspartizan.org, udf.by, gazetaby.com, onliner.by.

Доступ да сайта belapan.com то зьяўляецца, то зьнікае.

Учора ўвечары былі праблемы з адкрыцьцём сайту Радыё Рацыя, але сёньня партал працуе ў звычайным рэжыме.

Сёньня з раніцы ёсьць доступ да сайтаў сharter97.org, naviny.by, 21.by, zautra.by, якія былі заблякаваныя раней.

Праблемы з доступам да незалежных сайтаў пачаліся 19 сьнежня. На гэты момант улады афіцыйна пацьвердзілі толькі блякіроўку onliner.by.

Праз сэрвіс www. svaboda2.net можна трапіць на заблякаваныя ў Беларусі сайты

XS
SM
MD
LG