Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелаПАН: Спрабуем забясьпечыць падпісчыкаў нашымі навінамі


Раніцай 22 сьнежня сайт інфармацыйнай кампаніі Белапан не працаваў. Супрацоўнікі агенцтва адмовіліся камэнтаваць блякіроўку іх сайту і запэўнілі, што робяць усё, каб аднавіць ягоную працу.

«Займаюся аднаўленьнем працы. Мне кожная хвіліна дарагая, выбачайце, калі ласка», — сказаў карэспандэнту Свабоды дырэктар кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай.

Алесь Ліпай.

Алесь Ліпай.

Паводле іншай супрацоўніцы БелаПАН, «цяпер вырашаецца пытаньне з тым, каб падпісчыкі, якія бралі інфармацыю з сайту, маглі без перашкод атрымаць навіны кампаніі, а потым вырашаць усе іншыя праблемы».

Блякаваньне сайту belapan. com пачалося ў суботу, 20 сьнежня, пасьля таго як днём раней былі заблякаваныя сайты charter97.org, belaruspartizan. org ды іншыя.

XS
SM
MD
LG