Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад спадзяецца атрымаць 5 трыльёнаў рублёў з падатку на продаж валюты


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

Уведзены ў Беларусі 30% збор на куплю валюты дазволіць атрымаць бюджэту каля 5 трыльёнаў рублёў дадатковых даходаў.

Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» першы намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

«Дзеянне самога падатку прадугледжана да 1 лютага 2015 года. Гэта каля 20 дзён біржавых таргоў, даходы складуць каля Br5 трлн. Мы спадзяемся, што рашэньне будзе насіць часовы характар», — сказаў Ермаловіч.

Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясніковіч прызнаў, што ўвядзеньне 30% збору на куплю валюты было жорсткім і нетрадыцыйным рашэньнем, але менавіта дзякуючы яму ўладам ўдасца разарваць інфляцыйна-дэвальвацыйную спіраль:

«Стандартная дэвальвацыя нацыянальнай валюты не дала б належнага эфэкту, і пры залежнасьці інфляцыі ад дэвальвацыі кошты б вырасьлі, і ўсё вярнулася б на зыходную кропку. Мы пайшлі на нетрадыцыйныя захады і разарвалі гэты ланцужок разам з Нацбанкам — ўвялі валютны збор у памеры 30% », - заявіў Мясніковіч ў эфіры тэлеканала Беларусь-1 у нядзелю.

Ён адзначыў, што на валютны рынак Беларусі аказалі ўплыў як дэвальвацыйныя працэсы ў суседніх дзяржавах, так і рост імпарту, у тым ліку спажывецкага.

«Калі паглядзець на эканамічныя саюзы, якія ёсьць у сьвеце, калі адбываецца дэвальвацыя ў адной з краін, яна адразу ж распаўсюджваецца на ўсю прастору. Дэвальвацыя расейскага рубля ў 2014 годзе склала 180%, у 2 разы дэвальваная грыўня, адбылася 20% дэвальвацыя тэнге. Усё гэта вядзе да зьніжэння экспарту ў гэтыя краіны і росту імпарту адтуль », — сказаў кіраўнік ураду.

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заяўляе, што ўрад будзе жорстка кантраляваць сітуацыю на валютным рынку, за махінацыі з цэнамі пакараньне будзе аж да крымінальнай адказнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG