Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні зімы час падштурхнуць сваю імунную сыстэму.

Больш як пяць тысяч гадоў чалавецтва ведае і ўжывае часнык з мэдычнымі мэтамі — як сродак ад кішачных растройстваў, мэтэарызму, глістоў, рэсьпіраторных інфэкцый, скурных захворваньняў, ранаў, сымптомаў старэньня і многіх іншых немачаў. У часе Другой сусьветнай вайны часнык часта ўжывалі для лячэньня салдацкіх раненьняў: яго здрабнялі аба наразалі і наносілі непасрэдна на раны, каб перашкодзіць распаўсюджваньню інфэкцыі.

Часнык утрымлівае вялікую колькасьць злучэньняў серы — аліцыну, які, як мяркуюць, зьвязаны з карысным ўзьдзеяньнем часныку на здароўе чалавека. Аліцын таксама нясе адказнасьць за спэцыфічны рэзкі пах часныку. Аліцын часам завецца «часночным алеем», таму што, каб яго атрымаць, часнык трэба здрабніць альбо нарэзаць.

1. Часнык змагаецца з прастудай

Часнык дае штуршок імуннай сыстэме. Навукоўцы, якія правялі 12-тыднёвае дасьледаваньне, выявілі, што штодзённае ўжываньне часныку паменшыла, у параўнаньні з плацэба, сярэднюю працягласьць сымптомаў прастуды на 70%. У людзей, якія ўжывалі таблеткі-плацэба выздараўленьне займала прыблізна 5 дзён, у «часнычнай групе» суткі з паловай.

Іншае дасьледаваньне з удзелам 120 валянцёраў паказала, што высокія дозы вытрыманага экстракту часныку (aged garlic extract) (2,56 г у дзень) спрыялі таму, што колькасьць бальнічных дзён, зьвязаных з прастудай ці грыпам, паменшылася на 61% . Калі вы часта прастуджваецеся, дадайце часнык у свой рацыён.

2. Часнык можа зьнізіць крывяны ціск

Актыўныя інгрэдыенты часныку могуць зьнізіць артэрыяльны ціск. Сардэчна-сасудзістыя захворваньні, такія як інфаркты і інсульты, зьяўляюцца асноўнымі прычынамі сьмерці ў сьвеце. Клінічныя дасьледаваньні паказалі, што штодзённае доўгатэрміновае спажываньне дабаўкі з часныку значна паніжае крывяны ціск ў людзей з занадта высокім ціскам. Для прыкладу, адно з гэтых дасьледаваньняў паказала, што дзённая доза 600-1500 мг экстракта часныку ў дзень на працягу 24 тыдняў была такой жа эфэктыўнай ў зьніжэньні ніжняга і верхняга крывянага ціску, як фармацэўтычны бэта-блёкер атэналол.

Доза павінна быць дастаткова высокай для таго, каб дасягнуць гэтых жаданых эфэктаў. Колькасьць аліцыну, што патрабуецца для дасягненьня паніжэньня артэрыяльнага ціску, роўная прыкладна 4 зубчыкамі часныку ў дзень.

3. Часнык паніжае ўзровень халестэрыну

Часнык паніжае ўзровень так званага шкоднага халестэрыну, альбо ліпапратэінаў нізкай шчыльнасьці. Такім чынам часнык можа паменшыць рызыку сардэчна-судзінных захворваньняў. Асабліва эфэктыўна (на 10-15%) часнык паніжае ўзровень халестэрыну ў асоб з занадта высокім яго ўзроўнем.

4. Моцны антыаксыдант

Аліцын дадаткова абараняе сардэчна-судзінную сыстэму шляхам узмацненьня антыаксыдантнай сыстэмы. Ён паніжае ўзровень актыўных формаў кіслароду і стымулюе вытворчасьць энзіму глютацыёна, які грае важную ролю ў сыстэме самаабароны арганізму. Больш падрабязна можна пачытаць тут.


5. Часнык выдаляе цяжкія мэталы з арганізма

Рэгулярнае спажываньне часныку можа дапамагчы ў дэтаксыкацыі цяжкіх мэталаў у арганізьме. Наяўнасьць высокай колькасьці злучэньняў серы ў часныку відавочна абараняе супраць пашкоджаньня органаў, выкліканага ядамі цяжкіх мэталаў.

У 4-тыднёвым дасьледаваньні з удзелам 117 працаўнікоў заводу аўтамабільных акумулятараў (якія па роду працы атрымлівалі празьмернае ўзьдзеяньне сьвінцу) было выяўлена, што часнык паменшыў утрыманьне сьвінцу ў крыві на 19%. Ён таксама паменшыў колькасьць ды частату клінічных прыкметаў таксычнасьці, у тым ліку раздражнёнасьць, галаўны боль і крывяны ціск. Лекавы сродак D-пеніцыламін, які выкарыстоўваўся ў кантрольнай групе, ня здолеў паменшыць гэтыя сымптомы. Часнык меў таксама куды менш пабочных эфэктаў, чым D-пеніцыламін. Такім чынам, часнык быў куды больш эфэктыўны ў ачышчэньні чалавечага арганізму ад сьвінцу чым фармацэўтычны прэпарат.

6. Часнык можа палепшыць здароўе касьцей жанчын

Дасьледаваньне, праведзенае сярод жанчын у мэнапаўзе, устанавіла, што спажываньне сухога экстракту часныку (у дазіроўцы эквівалентнай 2 г сырога часныку на дзень) мела істотны эфэкт на дэфіцыт эстрагену. Дэфіцыт эстрагену лічыцца адной з прычын станчэньня касьцяной тканіны ў жанчын і остэаартрыту.

7. Часнык абараняе ад шкодных кішачных бактэрый

Часнык на працягу многіх стагоддзяў ва ўсім сьвеце ўжывалі для барацьбы з інфэкцыйнымі захворваньнямі. Лічыцца, што першым антыбактэрыяльнае дзеяньне часныку ў 1858 годзе апісаў Луі Пастэр, але магчыма нам вядомыя ня ўсе крыніцы. Зусім нядаўна было даказана, што часнык эфэктыўны супраць мноства спэцыфічных бактэрый. У іх ліку сальманэл, кішачнай палачкі, клебцыелы, кластрыдыюму, гэлікабактэру. Было дакумэнтальна пацьверджана, што часнык здольны абараніць карысную кішачную мікрафлёру ад патэнцыйна шкодных энтэрабактэрый.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG