Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жызьнеўскага ўзнагародзяць ордэнам Героя Нябеснай сотні


Міхаіл Жызьнеўскі ў кнізе "Нябесная сотня"

Міхаіл Жызьнеўскі ў кнізе "Нябесная сотня"

Беларус Міхаіл Жызьнеўскі, які загінуў 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева, будзе ўзнагароджаны ордэнам Героя Нябеснай сотні.

21 лістапада, у гадавіну пачатку Эўрамайдану, прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў указ аб прысваеньні загінулым ўдзельнікам пратэсту («Нябесная сотня») званьня Героя Украіны. Подпіс пад дакумэнтам Парашэнка паставіў падчас сустрэчы з сем’ямі забітых актывістаў.

Прэзыдэнт Украіны адзначыў, што згодна з заканадаўствам, гэтае званьне нельга прысвоіць тром загінулым замежнікам, таму яны будуць узнагароджаны ордэнамі Героя Нябеснай сотні, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта.

Жызьнеўскаму было 25 гадоў, ён жыхар Гомеля.

XS
SM
MD
LG