Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: Журналіста-фрылансэра трэці раз вінавацяць у распаўсюдзе інфармацыі для замежных СМІ без акрэдытацыі


Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка паведаміў праз тэлефон, што да яго дадому цяпер едуць міліцыянты, каб скласьці пратакол за выраб і распаўсюд інфармацыі для замежных СМІ без акрэдытацыі.

Паводле Мялешкі, яму патэлефанавалі з пастарунку і паведамілі, што супраць яго ўзбуджана адміністратыўная справа — ён абвінавачваецца ў вырабе і распаўсюдзе інфармацыі для замежных СМІ без акрэдытацыі.

Яму нават паведамілі, што ён браў інтэрвію ў прафэсара Валера Чарапіцы падчас прэзэнтацыі кнігі, а потым гэтае інтэрвію зьявілася ў замежным СМІ. Гэта ўжо трэцяя адміністрацыйная справа па адным і тым жа абвінавачаньні.

Сёлета ў чэрвені Мялешка ўжо быў аштрафаваны Кастрычніцкім судом Горадні на 4 з паловай мільёны рублёў за матэрыял, падрыхтаваны для замежнага СМІ. Тады ён браў інтэрвію пра здаровы лад жыцьця ў лекаркі гарадзенскай паліклінікі.

У кастрычніку суд паводле міліцэйскага пратаколу аштрафаваў Мялешку на 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў. Яго зьвінавацілі ў тым, што ён браў інтэрвію ў выкладчыка Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Купалы Алега Созінава падчас канфэрэнцыі, якая тычылася ўтварэньня новага экалягічнага заказьніка на тэрыторыі Гарадзенскага раёну. А пазьней, маўляў, інтэрвію зьявілася на польскім «Радыё Рацыя».

Ва ўсіх гэтых выпадках Мялешку судзілі паводле артыкула 22.9, частка 2 — за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Апошняе рашэньне Мялешка абскарджваў у абласным судзе, але суд пакінуў рашэньне бязь зьмены.

XS
SM
MD
LG