Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывіста са Сьвіслачы перасьледуюць за выступ каля помніка Каліноўскаму


Юры Глебік побач з помнікам Кастуся Каліноўскага трымае бел-чырвона-белы сьцяг у руках

Юры Глебік побач з помнікам Кастуся Каліноўскага трымае бел-чырвона-белы сьцяг у руках

Сьвіслацкі актывіст Юры Глебік 26 кастрычніка выступіў каля помніка Кастусю Каліноўскаму, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта быў традыцыйны штогадовы Дзень памяці паўстанцаў 1863 году куды зьехаліся многія актывісты з розных гарадоў. На Глебіка склалі пратакол за выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі.

Паводле Глебіка, у мінулую суботу 1 лістапада на працу да яго завіталі міліцыянты. Яны і зачыталі яму складзены пратакол, у якім гаварылася, што мерапрыемства 26 кастрычніка ў Сьвіслачы было несанкцыянаваным, заяўку на яго правядзеньне ніхто не падаваў, і ён, Глебік, абвінавачваецца ў тым, што выкарыстоўваў незарэгістраваную сымболіку.

Юры Глебік сказаў Свабодзе, што адмовіўся падпісваць пратакол:

«Усе абвінавачваньні традыцыйныя, як гэта заўсёды і робіцца, нічога больш новага ў іх пратаколе не было. Позвы ў суд пакуль не прыслалі, але, думаю, што зацягваць з гэтым ня будуць. Такія падзеі ў Сьвіслачы адбываюцца толькі раз на год».

Два гады таму па падобным абвінавачваньні Юры Глебік разам з Анатолем Валюком і Віктарам Дзесяцікам былі аштрафаваныя на 10 базавых велічыняў кожны.

XS
SM
MD
LG