Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопцаў забралі за ўкраінскія сьцягі: «Міліцыянты нас абзывалі фашыстамі, бандэраўцамі, пагражалі косьці ламаць»


У актывістаў забралі бел-чырвона-белыя сьцягі і стужкі зь беларускім арнамэнтам.

Прыкладна а 17.30 удзельніка курапацкага шэсьця Аляксея Дварэцкага адпусьцілі з Савецкага РУУС. Яго пратрымалі ў пастарунку каля дзьвюх гадзін.

Пасьля вызваленьня Аляксей распавёў карэспандэнту Свабоды, што схоплены быў яшчэ адзін удзельнік акцыі Фёдар Бурак. Абодвух зьвінавацілі ў тым, што яны несьлі ўкраінскія сьцягі падчас шэсьця.

«Пыталіся, чаго мы несьлі ўкраінскія сьцягі, называлі нас фашыстамі, бандэраўцамі. Казалі, едзьце на ўсход. Яны матлялі перад тварам нейкімі паперамі, такім чынам правакавалі, пагражалі, што будуць косьці ламаць, хапалі за валасы. Потым супакоіліся, некуды сышлі. Праз некаторы час сказалі, што нас выпускаюць. Але ў мяне забралі стужкі зь беларускім арнамэнтам, якія ў краме прадаюць, таксама бел-чырвона-белыя сьцягі. Пратаколы не складалі», — распавёў Аляксей.

Аляксей Дварэцкі
Аляксей Дварэцкі

Аляксей сказаў, што супрацоўнікі міліцыі ў цывільным «пасьвілі» іх пасьля заканчэньня мітынгу ад самых Курапатаў і каля Камароўскага рынку схапілі і груба пацягнулі ў машыну.

«З намі ішоў таксама Юрась Беленькі і ён сказаў міліцыянтам, калі затрымаюць мяне, то каб затрымлівалі і яго. Аднак схапілі толькі мяне і Фёдара, тых, хто нёс украінскія сьцягі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG