Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Кіевам падарвалі кандыдата ў дэпутаты


Уладзімер Барысенка
Уладзімер Барысенка

У горадзе Барыспалі Кіеўскай вобласьці ўчынілі замах на кандыдата ў дэпутаты ад партыі прэм’ера Арсенія Яцанюка «Народны Фронт» Уладзімера Барысенку.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Украіны Мікола Княжыцкі на сваёй старонцы ў Facebook:

«У Барыспалі сёньня выбухоўкай падарвалі кандыдата ад „Народнага Фронту“ Ўладзімера Барысенку. Ён у цяжкім стане ў шпіталі. Барысенку пагражалі, і ён пісаў з гэтай нагоды заяву ў праваахоўныя органы», — адзначае Княжыцкі.

Інфармацыю пра замах на Ўладзімера Барысенку пацьвярджае і дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка:

«Калі ён выйшаў на двор пакарміць сабаку, у яго стрэлілі з агнястрэльнай зброі і пад ногі кінулі самаробны выбуховы пакет. Кулю спыніла бронекамізэлька, якую насіў Уладзімер Барысенка пасьля атрыманьня тэлефонных пагроз і падкідваньня галавы сьвіньні ў якасьці запалохваньня. Цяпер Барысенка шпіталізаваны ў стане болевага шоку. Жыць будзе».

Заведзеная крымінальная справа за замах на забойства. Сьледзтва разглядае некалькі прычын замаху, у тым ліку і зьвязаную з удзелам у выбарах.

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цаголка паведаміў, што Пятро Парашэнка даў СБУ суткі на расьсьледаваньне здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG