Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 кастрычніка: дзень памяці Ганны Паліткоўскай, Нобэль па фізыцы


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — у сядзібе «Галіяфы» распачне працу фотавыстава «Вышэйшая мера» з фотапраекту Сяргея Балая, у межах якой фатограф здымаў сваякоў тых, хто прыгавораны да сьмяротнага пакараньня ці ўжо расстраляны.

Кіеў — дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы наведвае Ўкраіну для ацэнкі падрыхтоўкі да парлямэнцкіх выбараў.

Вашынгтон — прэзэнтацыя глябальнага эканамічнага прагнозу МВФ.

Стакгольм — уручэньне Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі.

Гэты дзень у гісторыі

1897 — у Вільні быў створаны «Бунд» — агульны габрэйскі рабочы зьвяз у Літве, Польшчы і Расеі. «Бунд» быў пралетарскай і адначасова нацыянальнай габрэйскай арганізацыяй. Ужо праз паўгоду пасьля яго стварэньня ў Менску пры судзеяньні «Бунду» пройдзе першы зьезд РСДРП, у склад якой «Бунд» увойдзе аўтаномнай часткай.

1977 — была ўхваленая апошняя Канстытуцыя СССР.

2001 — пачаліся амэрыканскія паветраныя ўдары па базах Усамы бін Ладэна ў Аўганістане.

2002 — камітэт па адукацыі, навуцы і культуры Сойму Літвы прыняў пастанову аб аднаўленьні ў Вільні дзейнасьці Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.

У гэты дзень нарадзіліся:

1765 — Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

1788 — Іван Насовіч, беларускі мовазнавец-лексыкограф, фальклярыст, этнограф, аўтар «Слоўніка беларускай мовы», апублікаванага ў 1870 годзе. Апроч гэтага слоўніка, Насовіч выдаў зборнікі народных песень, прыказак і загадак.

1885 — Нільс Бор, дацкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1931 — Дэсманд Туту, біскуп з Паўднёваафрыканскай рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1932 — Іван Пташнікаў, беларускі пісьменьнік. Сярод найбольш вядомых твораў — апавяданьні «Львы», «Арчыбал», «Пагоня», аповесьці «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманы «Мсьціжы» і «Алімпіяда».

«Сам сябе, як некаторыя пісьменьнікі, я ня браўся перакладаць, таму што ў кожнай мове ёсьць свае амаль няўлоўныя нюансы і асаблівасьці». Іван Пташнікаў.

1952 — Уладзімер Пуцін, расейскі прэзыдэнт.

У гэты дзень памерлі:

1849 — Эдгар Алан По, амэрыканскі паэт, празаік, эсэіст, адна з вядучых постацяў амэрыканскага Рамантызму. Яго называюць пачынальнікам дэтэктыўнага жанру.

1939 — Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзяяч.

2006 — Ганна Паліткоўская, расейская журналістка.

Каляндар Бахарэвіча:

Нязручная Ганна

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG