Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: ангельская павінна быць другой мовай для вывучэньня ў школах


На думку Парашэнкі, існуе сувязь паміж узроўнем дастатку і ўзроўнем веданьня ангельскай мовы грамадзянамі краіны.

Выступаючы ў Львоўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Івана Франка ў пятніцу, Парашэнка заявіў, што прыкладам гэтай тэзы зьяўляецца Сынгапур, дзе ў 1950-я гады кіраўніцтва дзяржавы ў прымусовым парадку зрабіла ангельскую другой мовай, і цяпер Сынгапур уваходзіць у лік разьвітых дзяржаваў сьвету.

Прэзыдэнт Украіны адзначыў, што бальшыня грамадзянаў краіны лічыць, што ў краіне павінна быць адна дзяржаўная мова. У той жа час ён сказаў, што ангельскую павінны ведаць міністры, а ў ідэале — кожны дзяржаўны чыноўнік.

«Давайце гаварыць пра статус не расейскай, а ангельскай мовы» — падкрэсьліў прэзыдэнт Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG