Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 верасьня: 90 гадоў Артуру Вольскаму


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – у дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 7а) вечар памяці «Дабяруся да нябёсаў», прысьвечаны 90-годзьдзю з дня нараджэньня паэта Артура Вольскага. Пачатак а 16-ай.

Менск – у Менскім абласным судзе пачатак судовага працэсу над былым генэральным дырэктарам «Барысаўдрэва» Ўладзімерам Мальцавым.

У інфармацыйна-выставачным цэнтры бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук – тэлемост Беларусь-Ізраіль «Хайм Вейцман. Чалавек. Навуковец. Грамадзкі дзеяч». Пачатак аб 11-ай.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1648 – пачалася бітва пад Піляўцамі між аб’яднанымі войскамі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войска Рэчы Паспалітай.

1793 – скончыўся Гарадзенскі сойм – апошні сойм Рэчы Паспалітай.

1943 – нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Летуве было забіта 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.

1989 – азэрбайджанская мова абвешчаная дзяржаўнай у Азэрбайджане.

1991 – парлямэнт Таджыкістану скасаваў рашэньне аб забароне камуністычнай партыі, адправіў у адстаўку прэзыдэнта Аслонава і прызначыў на пасаду прэзыдэнта былога першага сакратара ЦК кампартыі Набіева.

1998 – Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, якая абавязала ўрад Югаславіі прыпыніць баявыя дзеяньні ў Косаве.

2008 – падпісаная дэклярацыя пра супрацоўніцтва між сакратарыятамі НАТО і ААН.

У гэты дзень нарадзіліся:

63 да н. э. – Гай Юлі Цэзар Актавіян Аўгуст, рымскі імпэратар.

1901 – чэскі паэт Яраслаў Сэйфэрт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984.

«Калi вершы вы называеце песьнямi —
а iх так называюць —
я сьпяваў усё сваё жыцьцё.
I йшоў з тымi, што ня мелi нiчога,
жылi часам з квасам, а парою з вадою.
Быў адным зь iх».

Яраслаў Сэйфэрт

1908 – Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі ў 1950-1956 г.

1918 – беларускі драматург Аркадзь Маўзон.

1924 – беларускі паэт, актывіст дэмакратычнага руху Артур Вольскі.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Начная непрыемнасьць. 23 верасьня 1943 быў забіты Вільгельм Кубэ

XS
SM
MD
LG