Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новай перадачы «Бяз гальштукаў» гаворым пра беларускі Ізраіль, які можа адкрыцца кожнаму пасьля скасаваньня візаў у Ізраіль.

Палічым нашых суайчыньнікаў у Ізраілі, знакамітых і забытых, выхадцаў зь Беларусі, якіх памылкова лічаць расейскімі, літоўскімі ці польскімі габрэямі. Згадаем беларуска-ізраільскія скандалы, супрацы, трагедыі і камэдыі.

У падарожжа ў наш Ізраіль разам зь вядучай Ганнай Соўсь выпраўляюцца блогерка Даша Каткоўская, якая нядаўна пераехала зь Беларусі ў Ізраіль, і актыўны падарожнік па ізраільскай зямлі, музыцы, літаратуры і кіно Сяргей Шупа.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG