Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцём Пракапенка атрымаў у калёніі працу


Арцём Пракапенка
Арцём Пракапенка

Палітвязень Арцём Пракапенка атрымаў у калёніі часовую працу, паведаміла ягоная маці Віялета Пракапенка.

«Прыйшлі ад яго некалькі лістоў і былі тэлефанаваньні. У размове з сястрой Арцём сказаў, што яму далі працу, робяць нешта з трубамі, відаць, часовая праца, бо казаў, што атрымалі нейкую замову. Але дакладна, што ён робіць, я не распытала. Паведаміў, што ў яго асаблівых праблем няма. Праўда, далі яму ў ліпені парушэньне за тое, што быў недакладна апрануты. Тады была сьпякота, ён зьняў робу, а мусіў быць у робе. Іншым вязьням гэта дазваляюць, а яму нельга. На асобным рахунку», — паведаміла Віялета Пракапенка.

Арцём Пракапенка асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ у Бабруйску. Сваёй віны актывіст не прызнаў і адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні.

Трымаюць палітвязьня ў калёніі № 15 ў Магілёве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG