Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 верасьня: Беларуска-амэрыканскі інвэстыцыйны форум


Інвэстыцыйны форум у Віцебску, 15 кастрычніка 2009 году

Інвэстыцыйны форум у Віцебску, 15 кастрычніка 2009 году

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Нью-Ёрку ўпершыню пройдзе Беларуска-амэрыканскі інвэстыцыйны форум. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч.

Пачынаецца візыт у Беларусь дэлегацыі Рады дырэктараў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця. У рамках візыту прадстаўнікі ЭБРР наведаюць Смаргонь, Фаніпаль, Баранавічы.

У Менску ў Літартурным музэі Петруся Броўкі адкрываецца выстава Saving memory — you save yourself («Захоўваючы памяць — захоўваеш сябе»), прысьвечаная Сусьветнаму дню барацьбы з хваробай Альцгаймэра. Пачатак а 18-й гадзіне.

Сусьветны дзень без аўтамабіля.

Гэты дзень у гісторыі:

1862 — прэзыдэнт ЗША Аўраам Лінкальн абвясьціў пра свабоду чарнаскурых нявольнікаў.

«Я не хацеў бы быць рабом, і не хацеў бы быць рабаўладальнікам. У гэтым маё разуменьне дэмакратыі».

Аўраам Лінкальн

1888 — выйшаў першы нумар часопіса National Geographic Magazine.

1869 — у Мюнхэне адбылася прэм’ера опэры Рыхарда Вагнэра «Золата Рэйну», якая зьяўляецца пралёгам да ягонага опэрнага цыклю «Кальцо Нібэлюнгаў».

1919 — Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школаў.

1939 — адбыўся супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці.

1943 — у Менску забіты Вільгэльм Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генэральнай акругі «Беларусь» .

1949 — СССР правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1791 — Майкл Фарадэй, ангельскі фізык і хімік.

1903 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік.

1925 — Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

1938 — Дын Рыд, амэрыканскі актор і сьпявак, быў папулярным у былым СССР і іншых краінах гэтак званага сацыялістычнага лягеру.

1957 — Нік Кэйв, аўстралійскі рок-музыка, паэт, пісьменьнік, аўтар музыкі да фільмаў, сцэнарыст.

1976 — Ранальда, бразыльскі футбаліст.

У гэты дзень памерлі:

1774 — Клімэнт XIV, Папа Рымскі. 1850 — Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.

1975 — Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутат сойму Другой Рэчы Паспалітай.

1999 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі

2007 — Марсэль Марсо, францускі актор-мім

З Календара Бахарэвіча:

22 верасьня 1939 году ў Берасьці, на вуліцы Вуніі Любельскай, будучай Леніна, перад будынкам, дзе цяпер месьціцца аблвыканкам, была ўсталяваная шыбеніца...

XS
SM
MD
LG