Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бацьку Міколы Статкевіча пагражаюць


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

88-гадовы бацька палітвязьня Мікалая Статкевіча 8 верасьня атрымаў ананімны ліст з пагрозамі.

Пра гэта паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Ён сёньня ў паштовай скрыні знайшоў ліст з пагрозамі бясьпекі жыцьця яго, Мікалая, і маёй. У прыватнасьці, напісалі, што калі Мікалай выйдзе з турмы, яго заб’юць», — сказала Адамовіч.

Яна паведаміла БелаПАН, што мае намер пракансультавацца з адвакатам і паедзе да сьвёкра ў Баранавічы, дзе ён жыве адзін, каб напісаць заяву ў міліцыю.

Марына Адамовіч

Марына Адамовіч

«Я не сумняваюся ў адказе, які мы атрымаем зь міліцыі, але лічу, што падобныя жудасныя рэчы проста так пакідаць нельга», — заявіла жонка палітвязьня.

У траўні 2011 году суд Ленінскага раёна Менску прыгаварыў Статкевіча да шасьці гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень выбараў прэзыдэнта, 19 сьнежні 2010 году.

Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, які да гэтага часу знаходзіцца ў зьняволеньні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, аднак Статкевіч катэгарычна адмаўляўся гэта зрабіць.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў арганізацыі беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году. Пакараньне адбывае ў Магілёўскай турме № 4.

XS
SM
MD
LG